Чэшскія куры Facebook Twitter LinkedIn

традыцыйныя пароды чэшскіх курэй


  • Галоўная
  • Гісторыя чэшскіх курэй
  • Чэшская залацістая курыца
  • Шумаўская курыца
  • Продаж інкубацыйных яек
  • Звязацца з намі
  • Шумаўская курыца

    Асаблівасці шумаўской пароды курэй

    Сучасная парода шумаўскіх курэй сярэдняга памеру. Яна была адноўлена ў Чэхіі з курэй зыходнай шумаўскай пароды ў другой палове 20 стагоддзя. Гэта вельмі тэмпераментная, палахлівая, асцярожная, непатрабавальная ў ежы і размнажэнні, вынослівая і вельмі актыўная ў здабычы ежы птушка. Яна характарызуецца хуткім ростам цела і вельмі хуткім ростам пер’я ў куранят. Гэтыя куры не толькі нясуць многа яек, яле таксама маюць шмат мяса. Гэта парода мае ружовы грэбень і вельмі ўстойлівая да марозу, што робіць яе добра прыстасаванай да жорсткіх умоў навакольнага асяроддзя. Шумаўскія куры падыходзяць для развядзення як у напалову вольных умовах, так і на вялікіх выгулах, дзе яна можа найсці для сябе шмат ежы.

    Певень важыць – 2,9–3,6 кг, курыца – 2,4–3,1 кг. Вытворчасць за год – больш за 180 яек вагай 58 гр. Колер яек – карычневы. Мяса выдатнай якасці, сакавітае і мяккае. Курыцы рэдка выседжваюць яйкі.

    Памер кольца
    певень 20 mm
    курыца 18 mm

    Карлікавай шумаўская парода курэй

    Карлікавая шумаўская парода курэй была створана ў другой палове 20 стагоддзя. Вага пеўня – 1,1–1,4 кг, курыцы – 0,9–1,2 кг. За год курыца нясе да120 яек вагай па 40 гр. Захаваліся толькі шумаўскія куры залацістага колеру з чорным прымешкам на целе і з чорным хвастом.

    Памер кольца
    певень 15 mm
    курыца 13 mm

    Чэшскія куры > Шумаўская курыца

    Copyright © Чэшскія куры, 2008-2024. Усе правы абароненыя. Апошняе абнаўленне: 01. красавік 2024